Штодзень сайт «Нашай Нівы» наведваюць дзясяткі тысяч чалавек. Што іх найбольш цікавіць?
Адказ на гэтае пытанне дае статыстыка. Мы склалі спіс самых чытаных матэрыялаў сайта ад пачатку года — гэта тое, што турбавала найбольшую долю аўдыторыі.
Дзве тэмы — конкурс «Міс Мінск» і арышт расійскага неанацыста Цесака — істотна адарваліся ад канкурэнтаў.
Пра гісторыю Цесака «Наша Ніва» паведаміла першай, што дало шалёны прыток чытачоў з Расіі. Адным вокам яны праглядалі і іншыя матэрыялы сайта, таму наведвальнасць артыкулаў, выстаўленых у тыя дні, таксама была звышвысокай.

1. У інтэрнэце знайшліся новыя пікантныя фоты Міс Мінск з вечарынаў у Dozari

2. У Мінску арыштаваны вядомы расійскі неанацыст Максім Марцінкевіч (Цясак)

3. «Санта-Барбара» ў вёсцы Валодзькава: Юлія Бука набыла восем хатаў пад Глыбокім…

4. Усё новыя пікантныя фоты і факты: скандал вакол «Міс Мінск» разрастаецца

5. Анлайнеры, Будзіміры і п!д@р@сы

6. Першая мінская «Мова ці кава» сабрала сто чалавек

7. Сотні людзей, сотні сцягоў на Дні Волі ў Мінску — анлайн, фоты, відэа

8. Паўстанцы 1863-га ў сталым веку — фота

9. Царскае сяло Дразды: хто ў ім жыве

10. З’явілася інтэрактыўная мапа паўстання 1863 года

11. Аксана Рудовіч — Лукашэнку: «У нас не дыялог. Я задаю пытанне — вы адказваеце»

12. Лукашэнка: Пасол Расіі — «ну вельмі экзатычны чалавек»

13. Дразды. У якіх дамах жывуць чыноўнікі і бізнэсоўцы — фоты

14. Над Уралам выбухнуў супербалід, тысяча параненых. Людзі думалі: іншапланетнікі

15. Франак Вячорка: Мая дзяўчына здавала мяне ў КДБ

16. Унікальная калекцыя гравюраў 1863 знайшлася ў Гродне

17. У Мінабароны патлумачылі, чаму адзначаюць 23 лютага 1918 года

18. Шторм: выезды з Мінска заблакаваны, аварыі, заторы на трасах — анлайн, фоты

19. Хто жыве ў «гаргары Чыжа»? Бізнэсоўцы, спартоўцы і…

20. Яму было 23. Ён не пабачыць свайго сына. Памяці Грыбкова — вечарына для збору сродкаў

21. Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расійскія: усё пра іх

22. «Пад сталом»: Юры Зісер ідзе ў генпракуроры

23. Сям’і загінулага джыпера Сцяпана Трубачова трэба дапамога

24. Гэніка Лойку асудзілі на 5 сутак

25. Снапкоў: Беларусі пагражае рэзкі рост замежнага доўгу і дэвальвацыя

26. «Менш чым з $7000 тут няма чаго рабіць»: рэпартаж з аўтарынку

27. «Не было ніякага Кастуся Каліноўскага»: прарасійскія сілы спрабавалі сарваць юбілей

28. Каля гімназіі № 4 прайшоў пікет супраць русіфікацыі беларускамоўных школ

29. Пра парнаграфію

30. Рыхтуецца ўказ: геаграфічныя назвы больш не будуць транслітаравацца з беларускай мовы

31. Аляксандр і Коля Лукашэнкі са слязьмі на вачах развіталіся з Чавэсам + фота, відэа

32. НЛА над Мінскам

33. «Чарнобыльскі шлях» — анлайн, фота, відэа

34. Няветлівая кандуктарка: «Са мной трэба размаўляць па-руску»

35. Людміла Пуціна пра сваё нешчаслівае жыццё

36. 18 трагедый Другой сусветнай, схаваных савецкай прапагандай — відэа

37. «У Польшчы парадак, а ў Беларусі бардак»

38. «А не прогнулся ли ты под режим, сынок?» — канфлікт Анлайнера і Будзіміра

39. Чалавек у клетцы як знак беларускага правасуддзя

40. Малады настаўнік: «Два гады — і я валю»

41. Андрэй Хадановіч: Размаўляй на беларускай мове на зло казлам!

42. Дзе працуюць дзеці беларускіх чыноўнікаў?

43. Пікантныя фоты Міс Дружба: працяг скандалу вакол конкурсу Міс Мінск

44. У Магілёве ёсць касір, які карыстаецца толькі беларускай мовай

45. Пяць фактаў пра Ігара Карпенку

46. Топ-100 самых уплывовых людзей Беларусі

47. «Ну што, сынку, у армію хочаш?» — новы ролік Мінабароны

48. «Гэта бардэль ці гатэль?» Замежнікі ў шоку ад прастытуцыі ў мінскіх гасцініцах

49. Зоркі беларускага TV: топ-10 тых, хто сышоў з БТ

50. БТ: Амерыканскія дзеці з галадухі ядуць пацукоў — відэа

* * *

Не забывайцеся, што «Наша Ніва» — не толькі сайт, але і газета. Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0