Тэракты 11 верасьня 2001 году па‑ранейшаму жывыя ў памяці пераважнай большасьці грамадзянаў ЗША. 81% амэрыканцаў называюць гэтую падзею самай глыбокай па ўзьдзеяньні ў іх жыцьці.

Пра гэта сьведчаць апублікаваныя ў Вашынгтоне зьвесткі апытаньня грамадзкае думкі, прымеркаванага да шостай гадавіны трагедыі.

91% амэрыканцаў упэўненыя, што ЗША зноў пацерпяць ад удару тэрарыстаў на сваёй тэрыторыі ў будучыні, 47% чакаюць такога ўдару цягам пяці гадоў.

На сёньняшні дзень ужо 16% амэрыканцаў пабывалі на месцы падзеньня «вежаў‑блізьнят» Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью‑Ёрку, каб асабіста ўшанаваць памаць загінулых.

У ЗША сёньня пройдуць жалобныя акцыі, а ў той момант, калі першы самалёт урэзаўся ў вежу Сусьветнага гандлёвага цэнтру, у ЗША пачнецца хвіліна маўчаньня.

Паводле РИА Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0