У кнігарнях з’явіўся чацвёрты том з поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча, які ўтрымлівае ажно 862 старонкі. Шмат каго з чытачоў здзівіла адсутнасць трэцяга тома, аднак, як паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, чакаць адсутны том варта ў канцы года.

«Анатоль Верабей, які рыхтаваў трэці том, знайшоў вельмі адрозныя рэдакцыі апавяданняў і казак Караткевіча, якія мусілі ўвайсці ў трэці том, таму мы вырашылі адкласці ягоны выхад. — расказвае спадар Шніп. — У чацвёртым томе можна ўбачыць рускамоўную «Предысторію», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Маці Ветру» і іншыя празаічныя творы. Што вельмі важна, усе тэксты падаюцца цалкам, мы вярнулі тыя рэчы, якія не прапусціла савецкая цэнзура. Пяты і трэці тамы таксама выйдуць сёлета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?