20 жніўня суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд па справе былога палітвязня Уладзіміра Яроменка. Яго абвінавачвалі ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК). Дзяржабвінаваўца прапанавала пакараць яго арыштам да 6 месяцаў.

Суддзя Леанід Ярмоленкаў прызнаў Яроменку вінаватым і прысудзіў да 3 месяцаў арышту.

***

Нагадаем, што актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 быў асуджаны на тры гады па справе «аб масавых беспарадках», а ў жніўні таго ж года памілаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0