20.08.2013 / 11:07

У Егіпце арыштаваны лідар «Братоў-мусульман» 1

Духоўны лідар руху «Браты-мусульмане» Мухамед Бадзі арыштаваны ў Каіры. Пра гэта паведамілі ўлады краіны.

Пасля жорсткага разгону ваеннымі выступаў прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Мурсі, які прывёў да гібелі некалькіх соцень чалавек, у краіне ўведзена надзвычайнае становішча. Дзейнічае каменданцкая гадзіна, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба па 25 паліцыянтам, якія трапілі ў засаду на Сінайскім паўвостраве. Улады абвінавачваюць у здарэнні ісламістаў.

У нядзелю 36 актывістаў руху «Браты-мусульмане» загінулі пры спробе ўцёкаў падчас іх перавозкі ў турму за межамі Каіра.

З моманту сутыкненняў у Егіпце, якія пачаліся ў сераду на мінулым тыдні, загінулі каля 900 чалавек, у тым ліку каля сотні салдат і паліцэйскіх.

Сотні актывістаў руху «Браты-мусульмане» затрыманыя па ўсёй краіне.

Мухамед Бадзі хаваўся ад уладаў, ведаючы пра тое, што яны шукаюць і арыштоўваюць лідараў руху.

Усяго за некалькі дзён да яго затрымання сын Бадзі Амар загінуў у сутыкненнях на плошчы Рамзеса ў Каіры.

Па афіцыйных дадзеных, Бадзі быў затрыманы ў кватэры на паўночным усходзе Каіра, недалёка ад месца крывавых сутыкненняў з паліцыяй.

Намеснік Бадзі Хайрат Шацір быў арыштаваны праз некалькі дзён пасля звяржэння прэзідэнта Мурсі.

Як перадаюць карэспандэнты Бі-бі-сі, арышт Мухамеда Бадзі толькі ўзмоцніць раскол у краіне.

0
Ахалай Махалай / Адказаць
20.08.2013 / 17:45
арышт Мухамеда Бадзі толькі ўзмоцніць раскол у краіне. Аніякага расколу ня будзе! Быў парадак у Егіпце і будзе. А гэтыя фанатыкі сярэднявечча павінны быць толькі ў турме. Бо яны - скрозь дэмагогія і каб нічога не рабіць, а жраць і маліцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру