20.08.2013 / 11:30

Былы палітвязень Сяргей Каваленка выехаў на вучобу ў Польшчу 14

Як паведаміла жонка віцебскага актывіста Алена, муж цяпер праходзіць курсы польскай мовы. І яшчэ вырашаецца пытанне, у якім універсітэце ён будзе вучыцца.

Раней Сяргей расказваў «НН», што мае жаданне стаць праграмістам. А вышэйшая адукацыя можа спатрэбіцца ў палітычнай кар’еры.

У лютым 2012 года Сяргея Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц калоніі за ўхіленне ад адбывання « хатняй хіміі». Да «хіміі» яго асудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску. Адразу пасля затрымання ён аб’явіў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля 2 месяцаў. У чэрвені напісаў прашэнне аб памілаванні. Вызвалены ў канцы верасня. Мае малалетніх сына і дачку.

Сяргей Макарэвіч

0
Jahor / Адказаць
20.08.2013 / 12:22
Цікава, а па якой праграме ён паехаў? можа па Каліне?)))
0
Алег / Адказаць
20.08.2013 / 13:24
Я ж спадзяюся, што ён завочна будзе вучыцца, а то як ён будзе глядзець сям'ю, дапамагаць гадаваць дзетак жонцы, якой вельмі цяжка, калі яго няма дома.
0
BonScott / Адказаць
20.08.2013 / 13:37
Посьпехаў. Праграммісты нам патрэбны.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру