20.08.2013 / 13:01

На МКАД загінуў матацыкліст, які ехаў 200 км/г 14

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, аварыя адбылася ў 22.10 на знешнім кальцы МКАД. 26-гадовы вадзіцель матацыкла Suzuki R-600 без рэгістрацыйных нумароў (зняты з уліку ў ліпені гэтага года), рухаючыся з боку вуліцы Казінца ў напрамку вуліцы Кіжаватава, на 22-м км дарогі пры перастраенні сутыкнуўся з аўтамабілем Seat Toledo, які ехаў наперадзе ў спадарожным напрамку . Ад удару матацыкл вылецеў на паласу сустрэчнага руху, матацыкліст — на турнікетную агароджу, якая падзяляе сустрэчныя транспартныя патокі. Ад атрыманых траўм матацыкліст памёр на месцы.

Паводле слоў відавочцаў, вадзіцель матацыкла ехаў па МКАД з хуткасцю каля 200 км/гадз і шматкроць парушаў правілы манеўравання на праезнай частцы. Вадзіцельскага пасведчання катэгорыі А ў маладога чалавека не было.

0
віКніК / Адказаць
20.08.2013 / 15:51
Шмат разоу бачу, як яны носяцца за смерццю
0
ласло / Адказаць
20.08.2013 / 15:53
Естественный отбор по Дарвину
0
Valkyrja / Адказаць
20.08.2013 / 16:33
І як сябе цяпер адчувае кіроўца Seat Toledo? Вінаваты без віны... --- 1-1,5 года назад я амаль спала за стырном - рукі-ногі аўтаматычна дзейнічалі... апошні год у Менску ўвесь час насцярожана ці нават нервуюся... з'явіліся дзіўныя кіроўцы... маладняк з нейкім кампутарным мысленнем, які напэўна лічыць, што калі "расквасіш" аўто, то выставіш на старт і зноўку пагнаў... поласы мяняюць без сігналізацыі, не трымаюцца гэтых палос, рухаюцца рыўкамі, правілаў чарговасці не ведаюць... і другі тып - сталыя людзі на добрых аўто, затое зусім "тармазнутыя", гэтых я асцерагаюся болей за маладняк; у іх, напэўна, файная бяспека, таму рухаюцца, як танкі... Якая асалода ехаць побач з добрымі кіроўцамі, якія, калі і нахабнічаюць, то прадказальна і папярэджвая... Байкеры - не горшыя кіроўцы, але ім патрэбны нейкія трасы "паганяць", каб на вуліцах горада яны рухаліся па агульным правілам...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру