Гэты загадкавы надпіс можна пабачыць у розных кутках Жлобіна.

Гэты загадкавы надпіс можна пабачыць у розных кутках Жлобіна.

На некалькі месяцаў горад ператварыўся ў суцэльную будаўнічую пляцоўку. Дзень і ноч гудуць трактары, хадзіць даводзіцца па перакапаных дарогах, дыхаць — пылам і пяском, а адзенне становіцца брудным пасля гадзіннага шпацыру па жлобінскіх вуліцах. Мінскія госці жартуюць, што трэба вярнуцца ў сталіцу падыхаць свежым паветрам.

Нехта абураецца, што яго прымушаюць пафарбаваць плот за ўласныя грошы, нехта скардзіцца, што другі за лета дзіцячы вазок не вытрымаў выпрабаванняў раструшчанымі дарогамі, нехта чакае, што горад расквітнее.

Жлобінцы кажуць, што на Беларускім металургічным заводзе ледзь не ўдвая скарацілі заробкі, і больш за тысячу працаўнікоў напісалі заявы на звальненне. Але галасоў металургаў не чуваць: нават побач з прахадной завода мужчыны ў форменным адзенні як адзін кажуць «мы тут не працуем» і адмаўляюцца ад каментароў.

Як жывуць жлобінцы напярэдадні Дажынак і што думаюць пра падрыхтоўку да свята? Глядзіце ў нашым відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?