Пра гэта Алесь Міхалевіч паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Амаль два месяцы назад па рэкамендацыі сваіх адвакатаў падаў хадайніцтва ў Следчы камітэт на спыненне ў адносінах мяне крымінальнай справы. Вось такі атрымаў адказ.

Дзіўна, у адносінах іншых маглі спыніць і без іх прысутнасці», — піша ён.

Адказ Міхалевічу падпісаў начальнік па расследаванні злачынстваў на транспарце і супраць парадку выканання вайсковай следчага упраўлення СК па Мінску А.Н. Сукала. У ім гаворыцца, што рашэнне па гэтым пытанні магчымае толькі пры яўцы Міхалевіча для правядзення з ягоным удзелам следчых дзеянняў.

Глядзі яшчэ: Міхалевіч ідзе ў бізнес: «Немагчыма быць палітыкам у эміграцыі»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0