20.08.2013 / 17:37

У Буда-Кашалёўскім раёне ў аўтааварыі загінуў кіроўца мотаблока 1

Аварыя адбылася 19 жніўня ў 22.30. Вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген-Транспарцёр» сутыкнуўся з мотаблокам «МТЗ-05». 42-гадовы вадзіцель мотаблока ад атрыманых траўм памёр на месцы ДТЗ.

Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, яшчэ адна аварыя са смяротным зыходам 19 жніўня адбылася ў Жыткавіцкім раёне. Вадзіцель аўтамабіля «Пежо-406» выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Сканія» з паўпрычэпам. У выніку ДТЗ 34-гадовы вадзіцель «Пежо» ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.

У аварыях 19 жніўня ў Гомельскай вобласці пацярпелі тры вадзіцелі мапедаў. У пасёлку Касцюкоўка (Гомель) вадзіцель аўтамабіля «Сеат», выехаўшы на дазвольны сігнал святлафора, сутыкнуўся са спадарожным мапедам «Хорс». У выніку ДТЗ 55-гадовы матацыкліст з траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу, пасля аказання медыцынскай дапамогі ён быў адпушчаны дамоў. У Брагінскім раёне ў гэты ж дзень 87-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Масквіч» не прапусціў мапед «Мустанг». У выніку сутыкнення пацярпеў 18-гадовы вадзіцель мапеда. У Лельчыцах у аварыі пацярпеў 21-гадовы пасажыр мапеда.

0
STATiK / Адказаць
20.08.2013 / 17:56
87-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Масквіч» не прапусціў мапед OMG!!!!!!!!!!! Справачку дзедушке кто падпісвал? Ілі он біз дакумантаф рассікал??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру