20.08.2013 / 19:43

Расійцаў і ўкраінцаў злавілі на махлярстве: курыныя тушкі аказаліся перанасычаныя вадой 2

Казахстан вінаваціць Расію і Украіну ў дэмпінгу курынага мяса.

У выніку дэмпінгу з боку ўкраінскіх і расійскіх вытворцаў аб'ёмы продажаў мяса птушкі казахстанскай вытворчасці ўпалі ў сярэднім на 30%.

Нядобрасумленная канкурэнцыя назіраецца ў частцы дэмпінгу коштаў шляхам інжэктавання тушак птушкі вадой. У выніку масавая доля вільгаці і мяснога соку, які вылучыўся пры размарожванні мяса птушкі ў спажывецкай ўпакоўцы даходзіла аж да 16,8%.

Згодна з дзеючымі правіламі Мытнага саюза, на тэрыторыю Казахстана дазволены ўвоз мяса птушкі 30 прадпрыемстваў трэціх краін, адобраных і уключаных у выніку інспектавання ветэрынарнымі службамі краін МС у адпаведны рэестр.

0
цюбіцейка / Адказаць
20.08.2013 / 22:19
стары спосаб. помню, як неяк у тралейбусе чуў споведзь прадавачкі садавіны на базары, якая скардзілася сяброўцы, што самая дрэнь - гэта бананы. бо лімоны-мандарыны не псуюцца ад таго, што ў іх шпрыцом ваду ўводзіш.
0
мужичок / Адказаць
22.08.2013 / 08:49
А когда, наконец, поймают наших!!! Пока донесёш из магазина до дома, все продукты позаливают водой.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру