20.08.2013 / 19:52

Лукашэнка: «Галоўнае для нас сёння — гэта СПА і авіяцыя» 9

Колькасны склад Узброеных сіл будуць скарачаць. Цяпер ён складае каля 100 тысяч чалавек.

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным працягваць працу па аптымізацыі структуры і скарачэнні колькаснага складу Узброеных сіл Беларусі. Пра гэта ён заявіў 20 жніўня ў Мінску на нарадзе аб далейшых кірунках будаўніцтва і развіцця беларускай арміі.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што колькасны склад Узброеных сіл у свой час даходзіў да 200 тыс. чалавек, зараз прыблізна 100 тыс.

«Нам сёння такая колькасць не патрэбная, сёння не колькасць важная для Узброеных сіл, — сказаў Лукашэнка. — Але аптымізацыя павінна ісці ў тым рэчышчы, у якім яна ішла дагэтуль».

Ён даручыў ураду дэталёва прапрацаваць пытанні фінансавага забеспячэння патрэб Узброеных сіл, улічваючы рэаліі сённяшняга дня. «Ваенныя павінны разумець, што мы можам, а што не», — сказаў Лукашэнка. «Але пры гэтым ясна трэба памятаць: чужога салдата мы і наш народ карміць не павінны», — дадаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка лічыць неабходным асаблівую ўвагу надаць дадатковаму мэтаваму фінансаванню першачарговых мерапрыемстваў па авіяцыі і сродках супрацьпаветранай абароны.

«Аналізуючы канфлікты апошняга часу і войны, мы вызначыліся, што галоўнае для нас сёння — гэта СПА і авіяцыя. Таму, калі гэта галоўнае звяно нашых Узброеных сіл, то першачарговая ўвага яму», —
падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён заявіў, што ў мэтах узмацнення прэстыжу ваеннай службы неабходна вызначыцца з мерамі павышэння сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, асабліва малодшых афіцэраў.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што тэрміны дзяржаўнай праграмы ўладкавання ваенных гарадкоў, калі гэта неабходна, трэба працягваць, праграму не згортваць. «Нам гэтага „шчасця“ — ваенных гарадкоў і ўсяго, што там ёсць — ад савецкіх Узброеных сіл засталася дастаткова», — канстатаваў Лукашэнка. Ён лічыць, што гэтыя аб’екты трэба прывесці ў «належны выгляд або перадаць тым (калі яны ваенным не патрэбны), хто будзе заўтра эфектыўна за іх адказваць».

0
румынский финиш / Адказаць
20.08.2013 / 19:57
Колькасны склад Узброеных сіл будуць скарачаць. ну, неудивительно, ведь знает кто открутит нах голову всему ивоному секуритате и всем остальным вертухаям вместе взятым)))))))))))
0
Саша / Адказаць
20.08.2013 / 20:38
Маладзец, што чытаеш коменты на Нашай Ніве. Далей трэба аптымізаваць колькасны склад міліціі. Ведаеш, цяжка карміць людзям яшчэ адну Армію. (колькасны склад яе не агучваю, дзяржаўная тайна)
0
мясцовы2 / Адказаць
20.08.2013 / 21:26
СПАавіяцыя
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру