20.08.2013 / 20:17

Паўночнакарэйскую жанчыну прымусілі забіць сваё дзіця 3

Спецкамісіі ААН распавялі пра парадкі ў турмах КНДР.

Паўночнакарэйцы, якія ўцяклі са сваёй краіны, распавялі спэцкамісіі ААН пра парадкі ў турмах КНДР.

Адзін з уцекачоў, Шын Тон Юк, былы вязень паўночнакарэйскага лягеру, які здолеў уцячы ў Паўднёвую Карэю, распавёў чальцам камісіі, што быў сьведкам таго, як ахоўнікі лягеру прымусілі жанчыну-зьняволеную забіць яе нованароджанае дзіця.

Чы Хён А, у сваю чаргу, апісаў, як маці прымусілі забіць ўласнае дзіця. Паводле яго,

маці вымусілі сунуць галаву нованароджанага ў вядро з вадой і трымаць, пакуль ён не захлынуўся.

Трое камісараў ААН, якія ўваходзяць у камісію, маюць намер атрымаць яшчэ некалькі дзясяткаў сьведчаньняў ад уцекачоў, якія знаходзяцца цяпер у Паўднёвай Карэі і Японіі.

Праверыць падобныя паказаньні немагчыма, Пхеньян адмаўляе кепскае абыходжаньне з вязьнямі, не прызнае камісію ААН і адмаўляецца супрацоўнічаць зь ёй.

Паводле розных ацэнак, у турмах і працоўных лягерах у Паўночнай Карэі ўтрымліваецца 150-200 тысяч чалавек. Многія з іх пакутуюць ад голаду, шмат вязьняў памірае ў выніку цяжкай працы.

На сайце камісіі адзначаецца, што хаця праца яе ўяўляецца важнай, пакуль заўчасна казаць пра магчымасьць прыцягненьня лідэраў КНДР да адказнасьці празь Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

0
STATiK / Адказаць
21.08.2013 / 08:35
пакуль заўчасна казаць пра магчымасьць прыцягненьня лідэраў КНДР да адказнасьці празь Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. _______________________ Дык вось, хацелася б сказаць некаторым асаблива р'яным змагаркАм... Вось ТАКОЕ творыцца у Пауночнай Карэи. И нихто не спяшаецца вязаць Чмыра ды перци у Гаагу. И ужо тым больш гэтага ня будзе и з Нашым Жастоким... Не спакушайцеся... Пакуль сами ня зробим - нихто нам ничога ня зробиць и никога караць нихто не збираецца. Сабаки брэшуць - караван идзе.
0
РДС / Адказаць
21.08.2013 / 10:11
Во Савок "дабра" нарабіў... калі б у Паўночнай Карэі не было б ядзернай зброі, нічога такого не было бы... А так проста зараз- краіна-дэбіл.
0
БР / Адказаць
21.08.2013 / 10:19
Чувствуется непередаваемый слог информационного агентства Йонхап))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру