20.08.2013 / 20:36

«Шахцёр» з Караганды адной нагой у Лізе чэмпіёнаў 4

У першай гульні крыўдзіцелі БАТЭ ўпэўнена перамаглі шатландскі «Сэлтык» з лікам 2–0.

У першым матчы раўнда плей-оф Лігі чэмпіёнаў карагандзінскі "Шахцёр" выйграў шатландскі "Селтык" з лікам 2-0.
Праз тыдзень супернікаў чакае гульня ў адказ. Калі "Шахцёр" зможа захаваць перамогу па суме дзвюх гульняў, то трапіць у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў - упершыню ў гісторыі казахскага футбола. Калі ўсё ж саступіць, то апынецца ў Лізе Еўропы - і таксама ўпершыню ўздымецца на такі ўзровень.

Нагадаем,

менавіта "Шахцёру" сенсацыйна прайграў барысаўскі БАТЭ (абедзве гульні па 0-1).
Пасля казахі скарылі яшчэ і суперніка з Албаніі.

NN.by

0
Racyja / Адказаць
20.08.2013 / 21:52
Ja placu. Takaja chaliava, a BATE ablazausia.
0
форвард / Адказаць
20.08.2013 / 23:47
Дома Сэлтык парве казахаў як дурны анучу!!! Будзе разгром.
0
алесь кайра / Адказаць
21.08.2013 / 08:26
У БАТЭ, калі ўжо пра барысаўцаў зайшла гаворка,няма цэльнай каманды. Хтосьці выкладваецца на ўсе 100, а хтосьці вальяжна перасоўваецца па полі. Не хапае забіўнога форварда, а лепш двух. Той жа Фенербахчэ павінны былі прайсці. Ды й з такой абаронай няма чаго рабіць у кубках, хіба што прапускаць па 3-4 мячы за гульню. Палякоў і Гайдучык зараз відавочна не дацягваюць да належнага узроўню, што і паказала гульня ў Гомелі. Але для беларускага чэмпіяната гэта лепш, інтрыга застаецца.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру