У кожнай хваробы ёсць свае фактары рызыкі, якія спрыяюць узнікненню хваробы і пагаршаюць яе цячэнне. Для хваробы Альцгеймера да такіх фактараў адносяцца іоны металаў: свінцу, жалеза і медзі. Спецыялісты Медыцынскага цэнтра Універсітэта Рочэстэра (ЗША) высветлілі, што медзь перашкаджае чысціць клеткі мозгу ад таксічных бялкоў.
Хвароба Альцгеймера — узроставае нейрадэгенератыўнае захворванне, пры якім у клетках мозгу ўтвараюцца бляшкі таксічнага
Медзь трапляе ў наш арганізм разам з ежай. Яна ўсюдыісная.Яе знаходзяць у пітной вадзе, якая ў Еўропе паступае ў дамы па медных трубах, у харчовых дабаўках і ў такіх прадуктах, як чырвонае мяса, малюскі, арэхі, садавіна і гародніна. У арганізме іоны медзі звязаныя з рознымі бялкамі, але калі медзі аказваецца зашмат, бялкоў для яе звязвання не хапае, а ў свабодным выглядзе яе іоны таксічныя для арганізма.
Даследчыкі выявілі, што медзь спрыяе акісленню бялку LRP1; у акісленым выглядзе ён не функцыянуе і не ачышчае нервовыя клеткі ад
Ад хваробы Альцгеймера няма лекаў.Можна толькі запаволіць яе і паспрабаваць ліквідаваць фактары рызыкі. Выключыць медзь з рацыёну фізічна немагчыма, да таго ж яна нам жыццёва неабходная: гэты элемент адыгрывае найважнейшую ролю ў праводнасці нервовай сістэмы, росце костак, утварэнні злучальнай тканкі і сакрэцыі гармонаў. Аднак можна не злоўжываць прадуктамі і харчовымі дадаткамі, якія змяшчаюць медзь.