Ілюстрацыйнае фота.
«Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару ў памеры 1000 даляраў ЗША затрыманы з доказамі злачынства начальнік упраўлення Міністэрства юстыцыі і яе намеснік. Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і хабарадавальнік — заснавальнік адной з прыватных будаўнічых структур Мінска», — паведамляецца на сайце КДБ.
З паведамлення прэс-службы Камітэта вынікае, што выпадак з начальнікам упраўлення Мінюста не адзінкавы. «У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што службовымі асобамі Мінюста неаднаразова атрымліваліся незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічанне ў спрыяльным вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю і звязаных з іх прафесійнай дзейнасцю».
Паведамляецца таксама, што на карумпаваных чыноўнікаў заведзеная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 (атрыманне хабару групай асоб) КК. У дачыненні да заснавальніка фірмы распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.431 (дача хабару) КК.
Глядзі таксама: Затрыманая за хабар чыноўніца Мін’юста пазбаўляла адвакатаў ліцэнзій