Разгляд справы вядомага мастака Алеся Пушкіна і мінскага актывіста Аляксея Янушэўскага нечакана перапынены.

Суддзя Таццяна Рыбакова адправіла пратаколы міліцыянтаў на пераробку. Адміністратыўны артыкул за дробны крадзёж не цягне на арышт, а затрыманыя знаходзяцца пад вартай болей за двое сутак.

У выніку можа з’явіцца адміністратыўны артыкул «Дробнае хуліганства» альбо зноў крымінальны — «Знявага дзяржаўных сімвалаў».

Сёння працэс павінен абавязкова скончыцца, бо трымаць больш за трое сутак без рашэння суда ў ізалятары не маюць права.

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0