22.08.2013 / 09:11

У праграму развіцця хакея летась уклалі ў 15 разоў больш, чым запланавалі 8

Затое ў «Кардыялогіі» і праграме дэмаграфічнай бяспекі капітальныя ўкладанні так і не асвоілі.

У краіне рэалізуецца каля 80 дзяржаўных праграм. Гэта самыя разнастайныя праекты — ад развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці да прафілактыкі лячэння сухотаў. Прычым на іх ідзе нямала грошай. Напрыклад, у леташнім бюджэце з агульных $11 мільярдаў на дзяржаўныя праграмы было выдзелена амаль $2 мільярды.

Аднак план фінансавання моцна адрозніваецца ад фактычнага засваення сродкаў.

«Наша Ніва» склала рэйтынг дзяржаўных праграм, якія летась адзначыліся найбольшым перарасходам капітальных укладанняў.

На першым месцы Дзяржаўная праграма развіцця паляўнічай гаспадаркі на 2006–2015 гадоў, на якую летась было выдаткавана ў 44 разоў больш, чым запланавана — $1,5 мільёна.

Другая — Дзяржаўная праграма развіцця хакея з шайбай на 2011–2014 гады. Летась планавалася ўкласці ў капітал $24 тысячы, а выйшла ажно $400 тысяч — амаль у 15 разоў больш.

Капітальныя ўкладанні ў развіццё «Беларуськалія» меліся скласці $87 мільёнаў, а ў рэальнасці дасягнулі $775 мільёнаў — перарасход у 8,9 разу.

Аднак былі і праграмы, у якіх грошы на капітальныя ўкладанні так і не былі патрачаныя.

Летась сродкі не былі выкарыстаныя на праграмы засваення радовішчаў карысных выкапняў (патрачана $372 тысячы — 43% ад плану) дэмаграфічнай бяспекі Беларусі (патрачана $8,2 мільёна — 53% ад плану), а таксама «Кардыялогія» (патрачана $4,3 мільёна — 55% ад плану).

Ягор Марціновіч

0
Serg / Адказаць
22.08.2013 / 09:35
А які файны вынік! Катэджаў набудавалі, Бэнтлі разбілі і хуткую знеслі аўтобусам.
0
цюбіцейка / Адказаць
22.08.2013 / 10:20
ды не ўклалі, а вывалілі.
0
незразумелая арыфмеціка / Адказаць
22.08.2013 / 10:31
Перарасход у 44, 15, 8,9 разоў больш, чым запланавана, дык адкуль узялі для перарасхода? Можа з той жа "кардыялогіі"ці "дэмаграфіі"? Ну не з паветра, праўда?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру