Сёньня адбылася чарговая сустрэча бакоў паводле пазову паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца да кампаніі мабільнай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

У мінулы аўторак судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суда Беларусі распачала грамадзянскую справу аб абароне аўтарскіх правоў А. Разанава і В. Маркаўца.

Паэт і мастак настойваюць на тым, што апэратар мабільнай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» выкарыстаў у якасьці брэнду кампаніі створаны імі супольна графічны вобраз — «яйкаквадрат». Паводле словаў сп. Маркаўца, у судзе яны будуць патрабаваць толькі прызнаньня факту выкарыстаньня іхняга сумеснага твору.

Сёньня адбылася чарговая сустрэча бакоў. Як паведаміў сп. Маркавец, дата судовага паседжаньня пакуль не прызначаная, але на 21 верасьня прызначаная трэцяя сустрэча бакоў. «Шмат акалічнасьцяў у гэтай справе, што выводзіць яе за рамкі ўнутранага разьбіральніцтва» — патлумачыў мастак. Паводле яго словаў прадстаўнікі кампаніі МТС па‑ранейшаму не настроеныя на міравую: «Будуць з намі ваяваць». На сёньняшняй сустрэчы, кажа сп. Маркавец, адказчыкі ня здолелі адказаць, хто распрацаваў для іхняй кампаніі лягатып.

Нагадаем, што новы брэнд кампаніі МТС зьявіўся ў траўні 2006 г. Распрацавала яго брытанская брэндынгавая агенцыя Wolff Olins.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?