Жыхар Мінска 1977 года нараджэння дастаўлены ў рэанімацыю Бахчысарайскай цэнтральнай раённай бальніцы, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.
Каля поўдня 20 жніўня паступіла паведамленне, што ў раёне пансіяната "Атэліка Таўрыда" патрабуецца дапамога чалавеку, якога выцягнулі на бераг у непрытомным стане. Беларуса выратаваў мужчына, які аказаў яму першую дапамогу да прыбыцця лекараў. Турыст дастаўлены ў бальніцу з дыягназам "няпоўнае ўтапленне ў марской вадзе".