На Сонцы зафіксаваны каранальны выкід масы. Цяпер паток плазмы рухаецца ў бок Зямлі з хуткасцю 930 км за секунду. Ужо сёння, 22 жніўня ён можа дасягнуць атмасферы Зямлі.

Каранальныя выкіды масы розняцца ад успышак на сонцы. Пры ўспышцы энергія вызваляецца пераважна ў выглядзе электрамагнітнага выпраменьвання, а каранальны выкід масы суправаджаецца аддзяленнем вялікай колькасці сонечнай плазмы. Аднак і першае, і другое прыводзіць да магнітных бураў.

Магнітныя буры пагаршаюць самаадчуванне многіх людзей. На розных людзей яны ўздзейнічаюць па-рознаму. Некаторыя адчуваюць пагаршэнне стану ў часе ўспышак на Сонцы. Іншыя — у момант забурэнняў у магнітным полі Зямлі. Звычайна ў дні сонечных бураў расце траўматызм, колькасць здарэнняў, прыступаў.

Беражыце сябе!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?