Некалькі дзён таму беларускі кіраўнік наведаў завод у Магілёўскай вобласці. На прадпрыемстве А. Лукашэнка ажыццявіў сімвалічны пуск новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту. Яе магутнасць складзе 1,8 млн тон у год. Рэалізацыя маштабнага інвестыцыйнага праекта ажыццяўлялася з прыцягненнем крэдытаў кітайскага боку і крэдытных рэсурсаў, якія прадстаўляюцца беларускімі банкамі.

Аднак афіцыйнае агенцтва, якое апублікавала відэаролік пра візіт кіраўніка, забылася згадаць, што кітайскімі былі не толькі сродкі, прыцягнутыя для пабудовы новай лініі. Над яе стварэннем працавалі спецыялісты з КНР, для якіх пад Крычавам, як раней паведамлялі СМІ, быў пабудаваны цэлы «Чайнатаўн» — пасёлак, разлічаны амаль на 1000 чалавек.

Мяркуючы па відэакадрах, кітайцы пасля завяршэння будаўніцтва засталіся на заводзе, каб абслугоўваць новую тэхналагічную лінію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?