Wargaming абвясціла дату выхаду World of Warplanes
Афіцыйны запуск праекта ў СНД адбудзецца 25 верасня 2013.
На тэрыторыі Еўропы і Паўночнай Амерыкі гульня выйдзе 26 верасня.
World of Warplanes — гэта МША-экшн (масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня), прысвечаная залатой эпосе ваеннай авіяцыі, што ўключае ў сябе ваенныя машыны некалькіх ключавых перыядаў у гісторыі самалётабудавання — ад біпланаў 1930-х гадоў да рэактыўных знішчальнікаў Карэйскай вайны, якія сталі прабацькамі сучаснай ваеннай авіяцыі.
У World of Warplanes будуць даступныя сотні самалётаў галоўных паветраных звышдзяржаў,
якія маюць унікальныя характарыстыкі і паводзіны ў баі. Віртуальным пілотам паўстануць на выбар тры асноўныя класы тэхнікі: аднаматорныя знішчальнікі, найбольш эфектыўныя ў блізкім манеўраным баі, цяжкія знішчальнікі, небяспечныя для любога саперніка дзякуючы магутнаму ўзбраенню, і штурмавікі — галоўныя паляўнічыя за наземнымі мэтамі.
Для кожнага самалёта будзе даступна некалькі тыпаў узбраення, разнастайныя варыянты планёра і рухавікоў, і іх розныя камбінацыі дазволяць знайсці аптымальную канфігурацыю для аптымальных паводзінаў машыны ў баі.
Адкрыты бэта-тэст «Самалётаў» стартаваў два месяцы таму і стаў адным з самых паспяховых у гісторыі Wargaming. Рэлізная версія гульні прадставіць аматарам дынамічных паветраных баталій каля ста мадэляў самалётаў з ЗША, СССР, Японіі, Германіі і Вялікабрытаніі.
Wargaming — адзін з найбуйнейшых сусветных выдаўцоў і распрацоўшчыкаў на рынку free-to-play MША. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску. Кампанія была заснаваная ў 1998 годзе і за гэты час паспела з групы энтузіястаў ператварыцца ў міжнародную карпарацыю, якая налічвае 1600 супрацоўнікаў, і выпусціць больш за 15 гульняў.
Флагманскі праект кампаніі, танкавы экшн World of Tanks, паспеў заваяваць мноства ўзнагарод ад вядучых гульнявых выданняў і стаць адным з самых паспяховых МША-праектаў.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ