Старшыня Вярхоўнага Савету 12‑га скліканьня Станіслаў Шушкевіч лічыць, што адстаўка Ўладзімера Канаплёва высьпявала даўно — бо ён не адпавядаў пасадзе сьпікера парлямэнту.

«Пры чым тут здароўе? Гэта чалавек проста ня ўпісваўся ў гэтую пасаду. Сорам было глядзець. Гэта было зразумела, і яго адсунулі. Гэта недалёкі чалавек. Ён абсалютна не адпавядаў гэтай пасадзе. Такое мог цярпець толькі наш Лукашэнка.

Я ведаю, што ён хацеў вырашаць за бутэлькай пытаньні з заходнімі парлямэнтарамі. Гэта асоба абсалютна не падыходзіла. І што яго адсунулі, дык горш ад гэтага нікому ня будзе».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0