Так выглядала вада з крана ў Заслаўі сёння, 22 жніўня, пасля амаль гадзіны сцякання. Хто павінен плаціць за брудную ваду, якую даводзіцца зліваць гадзінамі?

Так выглядала вада з крана ў Заслаўі сёння, 22 жніўня, пасля амаль гадзіны сцякання. Хто павінен плаціць за брудную ваду, якую даводзіцца зліваць гадзінамі?

З моманту штогадовага прафілактычнага адключэння вады ў Заслаўі не прайшло і некалькі тыдняў. Пытанне: чым займаліся камунальнікі тры тыдні прафілактыкі?

З моманту штогадовага прафілактычнага адключэння вады ў Заслаўі не прайшло і некалькі тыдняў. Пытанне: чым займаліся камунальнікі тры тыдні прафілактыкі?

Такая вада цячэ з заслаўскіх кранаў пасля аварыйных і прафілактычных адключэнняў. Архіўнае фота, 2012 год.

Такая вада цячэ з заслаўскіх кранаў пасля аварыйных і прафілактычных адключэнняў. Архіўнае фота, 2012 год.

Пра праблемы з вадой у Заслаўі «НН» пісала неаднаразова. Вось і сёння раніцай з кранаў пацякла брудная вадкасць — сумна знаёмая жыхарам горада-спадарожніка карціна.

Характэрна, што здарылася гэта на наступны дзень пасля чарговага рамонту на кацельні, у часе якога ў кватэрах адключалі гарачую ваду. А з моманту штогадовага прафілактычнага адключэння вады не прайшло і месяца. Дарэчы, прафілактыка сёлета цягнулася тры тыдні, а не два, як у Мінску і многіх іншых гарадах. Пытанне: чым займаліся камунальнікі амаль месяц, адведзены на прафілактычныя працы?

Алена Палякова пераехала жыць у Заслаўе з Мінска, яна не першы раз звяртаецца ў прэсу ў сувязі з праблемай водазабеспячэння. «Сёння раніцай размаўляла з маладым суседам. У іх зусім маленькае дзіця, немаўля. Кажа, што даведваўся ў чым справа, аказалася — аварыя на падстанцыі. Што рабіць такім сем’ям? Некаторыя ўжо адкрыта кажуць пра эміграцыю з гэтай краіны», — кажа Палякова.

Па яе словах, у іхнім доме многія настолькі абураныя «водным» пытаннем, што гатовыя перастаць плаціць за ваду. «Але што гэта зменіць? Ну, не заплаціць кожная трэцяя кватэра, і што? Раскідаюць гэтыя грошы на астатніх. Выйсцем была б наяўнасць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў камунальных паслуг, як у той жа Літве, напрыклад. Але ў нас тое будзе не хутка».

Абураюць мясцовых жыхароў не толькі частыя адключэнні вады. Але і сама манера працы камунальнікаў. «Пішуць у абвестцы, што адключаць ваду з 10-й па 17-ю, а насамрэч вады няма да ночы».

Алена Палякова кажа, што летась пасля публікацый у прэсе сітуацыя трошкі выправілася, але часова. «Пэўна ж чытаюць гэтыя артыкулы дзе трэба, рэагуюць. А потым усе па-старому. І што з гэтым усім рабіць, куды яшчэ звяртацца?»

***

Карысныя кантакты

Жыллёва-камунальнае ўпраўленне «Заслаўе»

Адрас: вул.Савецкая, 134, 223034, г.Заслаўе.

Кантактныя тэлефоны: тэл.: 544 21 01 (прыёмная), 544 30 25 (факс), 544 30 00 (начальнік ЖКУ), 544 42 73 (намеснік начальніка ЖКУ)

Начальнік участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі: 544 30 37

Начальнік участка кацельні і цеплавых сетак: 544 43 23

Начальнік бюро саначысткі: 544 30 27

Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскага аблвыканкама

Тэл. (8017) 3286772

Інтэрнэт-прыёмная.

Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі

вул. Першамайская, 16а, 223053, п. Бараўляны

Галоўны ўрач Мароз Эдуард Анатольевіч

Тэл.прыёмнай (8-017) 505 28 46.

Камітэт дзяржкантролю па Мінскай вобласці

220013, г. Мінск, вул. П.Броўкі, д. 3, корп. 2

Тэл. 8017284 13 38

e-mail: [email protected]

Маладзечанскі міжраённы КДК

222310, г. Маладзечна, вул. Таўлая, 4

Тэл. 8 0176 77 14 54.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0