22.08.2013 / 19:33

У Мінску каля сцяны Цоя ўсталююць знак памяці саліста «Караля і Шута» 30

Ідэолагі Мінгарвыканкама ўхвалілі прапанову.

Ідэолагі Мінгарвыканкама адобрылі прапанову ўсталёўкі знака памяці лідару гурта «Кароль і Шут» Міхаілу Гаршанёву.

Чыноўнікі прапануюць узвесці сімвалічны камень у Ляхаўскім скверы, каля «Сцяны Віктара Цоя».

Пра гэта гаворыцца ў адказе на зварот грамадзян за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Менгарвыканкама Сяргея Хільмана, піша сайт alternativaby.com.

З прапановай узвесці ў беларускай сталіцы памятны знак Міхаілу Гаршанёву выступіла група мінскіх прыхільнікаў творчасці «Караля і Шута».
Ініцыятары паабяцалі сачыць за парадкам і чысцінёй памятнага знака.

0
Гэта,мабыць, нешта надзвычай важнае для Беларусі, калі / Адказаць
22.08.2013 / 21:00
А, што гэта? І, што за сьцяна цоя ў Мінску?
0
STATiK / Адказаць
22.08.2013 / 21:01
Я супраць. Тое самае, што каля помніка Лукашэнку паставіць помнік Пазьняку.
0
Магістр Ад / Адказаць
22.08.2013 / 21:14
О, нарэшце будзе сьцяна плачу па расейскаму шоўбізу ў Беларусі. Акупанты ніяк вуліцу Алеся Гаруна не адновяць з Камсамольскай, а сваім будуць залізваць усе дзюрачкі.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру