Сёньня ў Горадні адчыняецца выстава, прымеркаваная да дзесяцігодзьдзя незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт».

Урачыстае адкрыцьцё адбудзецца а 18-й у памяшканьні Гарадзенскага аддзяленьня Таварыства беларускай школы, па адрасе: вул. Будзёнага 48а‑44, Горадня.

— Дзесяць гадоў выпрабаваньняў, перасьледу, пасадак не зламалі нас. На нашым сьцягу мы нясем беларускую мову, культуру, гісторыю, нацыянальную ідэю да беларускай моладзі. І сёньняшняя аўтаратырная дзяржаўная машына ня здолее выбіць гэты сьцяг з нашых рук. «Малады Фронт» быў, ёсць, і будзе, — адзначыў Яўген Скрабутан, адзін з арганізатараў фотавыставы, маладафронтавец з 2001 году.

Паглядзець выставу можна будзе ў працоўныя дні з 12 да 16 гадзінаў да 18 верасня.

Паводле «Прэсавай службы гарадзенскага руху ЗА СВАБОДУ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0