У суботу, 24 жніўня, пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны чакаюцца дажджы, месцамі па Магілёўскай і па ўсходняй палове Віцебскай вобласці — моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўночны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8 .. +14°С, максімальная днём +12 .. +18°С, па паўднёвым захадзе да +22°С.

У нядзелю, 25 жніўня, захаваецца па-асенняму прахалоднае і няўстойлівае надвор'е. У цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +6 .. +13°С, максімальная днём +13 .. +20°С, па паўднёвым захадзе да +22°С.

У панядзелак, 26 жніўня, пераважна без ападкаў. Толькі паўднёва-ўсходнія раёны краіны яшчэ застануцца ў няўстойлівай паветранай масе, і тут не выключаны непрацяглыя дажджы. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +6 .. +13°С, максімальная днём +17 .. +23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?