Джаміль Гасанлі.

Джаміль Гасанлі.

У Азербайджане апазіцыйны Нацыянальны савет дэмакратычных сіл абраў альтэрнатыўнага адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў экс-дэпутат парламента ад Партыі народнага фронту, гісторык Джаміль Гасанлі.

Раней адзіным апазіцыйным кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы быў абраны пісьменнік, сцэнарыст і кінарэжысёр Рустам Ібрагімбекаў. Але пакуль ён не можа вярнуцца з Расіі — з-за пагрозы арышту.

Па словах сябра кіраўніцтва Нацыянальнага савета дэмакратычных сіл Мехмана Аліева, у выпадку рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам Ібрагімбекава кандыдатура Гасанлі будзе знятая.

На дадзены момант Цэнтрвыбаркам Азербайджана зарэгістраваў 15 кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку дзеючага кіраўніка дзяржавы Ільхама Аліева. Праваабаронцы і заходнія краіны крытыкуюць яго рэжым за пераслед апазіцыі, абмежаванне свабоды слова, сходаў і іншыя парушэнні правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане прызначаныя на 9 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?