Болей фотаў глядзіце тут.

Актывісты КХП-БНФ правялі чарговую талаку ў Курапатах. Яна была прысвечана 22-й гадавіне атрымання канстытуцыйнай сілы Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

На галоўнай алеі мемарыяльнага комплексу было замена 100 крыжоў.

***

27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэтая дата стала святочнай і стаяла ў гісторыі сучаснай Беларусі поруч са святам 25 сакавіка. З 1991 па 1996 галоўнае нацыянальнае свята Беларусі — Дзень незалежнасці — адзначалася 27 ліпеня.

Канстытуцыйная сіла Дэкларацыі была нададзеная 25 жніўня 1991 на пазачарговай сесіі ВС БССР. З гэтага моманту Беларусь лічыцца незалежнай дзяржавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?