24 жніўня пад Варшавай беларуская фура сутыкнулася з літоўскімі фурамі.
У суботу ранкам на так званай Торуньскай трасе ў Варшаве сутыкнуліся тры фуры. Аварыя адбылася з удзелам двух літоўскіх фураў і адной беларускай, паведамляе radyjo.net.
Паліцыя прызначыла аб’язную дарогу, аднак на трасе з усходняга напрамку ўтварыўся гіганцкі затор. Цяпер адпаведныя службы перагружаюць тавар з пашкоджаных фураў.
Торуньская траса ў Варшаве з’яўляецца часткай дарогі S8, па якой, між іншым, адбываецца транзітны рух па напрамку Беласток-Уроцлаў.