Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені-чэрвені 2013 года знізіўся на 21,5% адносна паказчыка аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За шэсць месяцаў пастаўлена 7 млн. 719,8 тыс. тон гэтай прадукцыі, у тым ліку ў краіны СНД — 2 млн. 376,9 тыс. тон (на 1,9% больш), у далёкае замежжа — 5 млн. 342,9 тыс. тон (на 28,8% менш).

Сярэдняя экспартная цана знізілася на 11% і склала 763 долары за тону, у тым ліку для паставак у СНД — 859 долараў (на 10,7% менш), у далёкае замежжа — 720 долараў (на 12,7% менш).

У студзені-чэрвені з Расіі было імпартавана 11 млн. 132,5 тыс. тон нафты (на 0,9% менш) пры сярэдняй цане 380 долараў за тону (на 5,3% менш).

Рэзка знізіўся імпарт нафтапрадуктаў — на 98,9% да 80,6 тыс. тон па сярэдняй цане 1.011 долараў за тону (на 72,6% больш).

Прыроднага газу за студзень-чэрвень было пастаўлена з Расіі 10,4 млрд. куб. м (на 0,4% менш) па сярэдняй цане 163 долары за тыс. куб. м (на 3,4% менш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?