За новаўвядзенне швейцарцы прагаласавалі на рэферэндуме.

За новаўвядзенне швейцарцы прагаласавалі на рэферэндуме.

Швейцарскі горад увёў новыя законы аб прастытуцыі, якія забароняць работнікам сэкс-індустрыі чапляцца да патэнцыйных кліентаў на вуліцы.

Замест гэтага прастытуткі і іх кліенты павінны будуць сустракацца за межамі цэнтра горада, для чаго ўзведзены спецыяльныя кабіны для сэксу.

Акрамя таго, усіх прастытутак абавяжуць купляць ліцэнзію і страхоўку.

Улады заявілі, што прынятыя меры накіраваны на тое, каб абараніць сэкс-работнікаў і аднавіць цішыню і парадак у Цюрыху.

Крытыкі закона сумняваюцца, што новы рэжым будзе паспяхова працаваць, бо строгія правілы могуць адштурхоўваць кліентаў.

Праект быў ухвалены жыхарамі Цюрыха на рэферэндуме. Прастытуцыя ў Швейцарыі з'яўляецца легальным заняткам ўжо каля 60 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?