Вечарам 26 жніўня ААТ «Уралкалій» выступіў з кароткай афіцыйнай заявай у сувязі з затрыманнем у Мінску генеральнага дырэктара Уладзіслава Баўмгертнера.
Заява складаецца з дзвюх прапаноў:
«ААТ «Уралкалій» пацвярджае, што 26 жніўня 2013 г. гендырэктар і член савета дырэктараў ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску (Беларусь) у межах следчых мерапрыемстваў, якія праводзяцца беларускімі ўладамі. Кампанія абвяргае заявы аб неправамерных дзеяннях з боку спадара Баўмгертнера ці менеджменту ААТ «Уралкалій» (арфаграфія захаваная).
0
0
0
0
0
0