Затрыманне Мікалая Гладычава 26 жніўня 2013 каля пасольства Расіі. Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН.

Затрыманне Мікалая Гладычава 26 жніўня 2013 каля пасольства Расіі. Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 жніўня прыгаварыў да 10 сутак адміністрацыйнага арышту магілёўскага актывіста АГП Мікалая Гладышава, які правёў акцыю пратэсту супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных баз.

«Гэта не Магілёў. Тут суд працягваўся хвілін 15. Суддзя Шабуня доўга не цырымонілася, вынесла прыгавор за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Праўда, артыкул быў крыху зменены — з часткі другой артыкула 23.34 КоАП на першую частку таго ж артыкула», — паведаміў Гладышаў пасля суда.

Паводле слоў апазіцыянера,

ён не прызнаў сваёй віны, але абскарджваць пастанову суда не збіраецца.
Як адзначыў актывіст, ён не шкадуе пра акцыю пратэсту.

26 жніўня недалёка ад будынка пасольства Расіі ў Мінску прайшоў адзіночны пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных баз. Гладышаў разгарнуў плакат «Не — замежным ваенным базам! Расійскія ваенныя, прэчі». Праз 15 хвілін ён быў затрыманы міліцыяй.

Адбываць пакаранне Гладышаў, паводле яго слоў, будзе ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

4 ліпеня Гладышаў правёў аналагічны адзіночны пікет у Магілёве. Ён вывесіў плакат «Не расійскім авіябазам на зямлі Беларусі!». 15 жніўня суддзя Ленінскага раёна Магілёва Алена Волкава аштрафавала актывіста АГП на 10 базавых велічынь (1 млн. рублёў) за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?