Той самы Міндоўг

Магчыма, што якраз у гэты дзень быў забіты князь Міндоўг.

Гісторыкі сведчаць пра змову двух князёў — Траняты і Даўмонта. Аднаму не падабалася залежнасць ад Міндоўга, другому — тое, што кароль увёў у яго жонку. У выніку ў 1263 годзе ўначы Міндоўг і два ягоныя сыны былі забітыя.

Уладзімір Арлоў піша, што Міндоўг увайшоў у гісторыю тым, што запачаткаваў беларускую дзяржаву з назовам Літва, стаўшы яе каралём. Пры ім узрасло палітычнае значэнне Навагрудку, які зрабіўся першай сталіцай гэтай дзяржавы. Дзякуючы яму Літва знайшла міжнароднае прызнанне і ўлучылася ў еўрапейскі кантэкст.

Паводле Радыё Рацыя

***

Гэты нарыс з нетрадыцыйным поглядам на стваральніка беларуска-літоўскай дзяржавы друкаваўся на старонках Нашай Нівы шэсьць гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0