Такую выснову зрабілі былыя палітвязні, пабачыўшы рэпартаж БТ.
«На відэа спачатку паказваецца праходка з цэнтральнага корпуса КДБ (альбо адразу пасля затрымання, альбо пасля допыту) да СІЗА КДБ „Амерыканкі“, пасля — увааход у „Амерыканку“ (дзе Баўмгертнер стаіць пэўны час тварам да сцяны, пасля заходзіць), пасля — адстойнік „Амерыканкі“ (перад заводам у камеру)», — піша ў сваім Фэйсбуку Алесь Кіркевіч, які быў асуджаны па справе аб «масавых беспарадках», на чатыры гады турмы і вызвалены датэрмінова. «А ахоўнікі ў «Амерыканцы за сем гадоў так і не памяняліся, знаёмыя ўсе твары», — адзначаюць Цімох Дранчук, Мікалай Астрэйка і Аляксандр Шалайка, якія сядзелі ў «Амерыканцы» ў 2006 па справе «Партнёрства».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?