Сіндзо Абэ ‑‑ 90‑ты прэм’ер‑міністар Японіі ‑‑ сёньня сышоў у адстаўку, заявіўшы, што канчаткова страціў публічны давер.

З пабялелым тварам і вачыма, поўнымі сьлёз, самы малады паваенны лідэр Японіі — ён першы кіраўнік ураду, што нарадзіўся пасьля вайны, у 1954 г. ‑‑ закончыў сваё прэм’ерства, якое цягнулася менш, чым год і прынесла меней рэформаў, чым было абяцана.


Сіндзо Абэ

«Зараз ці ніколі,‑» сказаў ён. «Калі я адцягну сваю адстаўку, гэта выкліча непарадак, таму лічу, што павінен зрабіць гэта як мага раней. Мая прысутнасьць — гэта мінус, а без мяне мы зможам стварыць лепшы палітычны асяродак.»

Сіндзо Абэ быў выбраны старшынёй кіроўнай Лібэрал‑дэмакратычнай партыі 20 верасьня 2006 г., а ўжо 26 верасьня ўзначаліў урад. З самага пачатку ён дзейнічаў няўпэўнена. Ягоны посьпех у аднаўленьні адносінаў з Кітаем і Карэяй быў хутка забыты з‑за недастатковай цьвёрдасьці ў правядзеньні рэформаў.

Адным з сур’ёзным недахопаў Абэ лічыцца страта кантролю над сваім Кабінетам, групай людзей, больш падобных на сяброў прэм’ер‑міністра, чым на эфектыўных супрацоўнікаў. Ягоны міністр замежных спраў няўдала пажартаваў наконт людзей з хваробай Альцгаймера, а міністр аховы здароўя абразіў жанчын, калі назваў іх «машынамі для размнажэньня».

Падчас году пры ўладзе Сіндзо Абэ прыняў адстаўку трох міністраў і самагубства аднаго. Міністр абароны Японіі відавочна памыліўся наконт атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі, астатнія былі ўцягнутымі ў грашовыя скандалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?