Судзьдзі Савецкага суду Менску Алена Крайчык і Руслан Казадаеў, вядомыя сваімі прысудамі ўдзельнікам мірных акцыяў пратэсту, звольненыя «з уласнага жаданьня». Такая фармулёўка, паведамляе АФН, пазначана ў указе прэзыдэнта №180 «Аб вызваленьні ад пасадаў судзьдзяў судоў Рэспублікі Беларусі» ад 28 сакавіка 2006 г. Казадаеў і Крайчык – адзіныя ў сьпісе, хто пакідае пасаду не з нагоды пэнсійнага веку. Беларускія праваабаронцы ўнесьлі іхныя імёны ў сьпіс асобаў, супраць якіх прапануецца прыняць абмежавальныя меры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0