Аварыя адбылася 26 жніўня прыкладна ў 17.30 на вуліцы Каменнагорскай, паведамляе auto.tut.by.
Аўтамабіль Opel Omega на транзітных нумарах здзейсніў знёс каля 7 метраў бетоннай агароджы. Ад удару машыну вынесла на паласу сустрэчнага руху.
Па словах кіроўцы, невядомы на Peugeot падрэзаў аўто, пасля чаго адбылося сутыкненне з агароджай. У Opel сур'ёзна пашкоджаны правы бок: пярэдняе кола практычна цалкам вырванае, змятыя дзверы і прабіта задняе кола.
Ніхто з чатырох людзей, якія знаходзіліся ў машыне, не пацярпеў. Усе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Падушкі бяспекі не спрацавалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе пасажыры і кіроўца былі п'яныя. Машыну даставілі на штрафстаянку, кіроўцу — на медыцынскі агляд.
Высветлілася, што малады чалавек не мае пасведчання кіроўцы.