27.08.2013 / 23:09

Рыгор Барадулін трапіў у бальніцу 13

Як паведаміла спадарыня Валянціна Барадуліна, жонка Народнага паэта, сёння ўвечары Рыгор Іванавіч страціў прытомнасць і ўпаў у сваёй кватэры. "Хуткая" адвезла 78-гадовага паэта ў Лечкамісію, дзе яму зрабілі рэнтген (ён, упаўшы, пабіў галаву) і кардыяграму (скардзіўся на боль у грудзях). Бліжэйшыя дні Рыгор Барадулін прабудзе ў бальніцы. Рэдакцыя НН жадае Народнаму паэту хутчэй адужаць!

0
Nicht Firstehen / Адказаць
27.08.2013 / 23:30
What is it -- balnitsa? Balełka? Balučka? A mo lakarnia? Špital?
0
бел. / Адказаць
27.08.2013 / 23:57
Дай Бог, чтоб в радости ещё долго, в относительно добром здравии, пожил этот славный человек!
0
Юрась / Адказаць
28.08.2013 / 00:18
Таксама зычу здароўя і хутчэй трапіць дадому. Трымайцеся, дзядзька Рыгор!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру