28.08.2013 / 10:07

Як Дашкевіча з турмы сустракалі: відэа 5

Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю 28 жніўня ў 6.20 раніцы. Яго сустракала жонка Наста, журналісты, сябры і паплечнікі.

Кіраўнік Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 снежня 2010, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, нібыта за бойку і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за хуліганства. Прычым «пацярпелыя» так і не паказаліся ў судзе.

У 2012 быў асуджаны да яшчэ аднаго года зняволення, нібы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Свой турэмны вопыт ён апісаў у пранізлівай аповесці «Чарвяк».

Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская, Гродна

0
галина / Адказаць
28.08.2013 / 13:52
..зусим схуднеу хлапеча на турэмных харчах...НЯХАЙ УСЕ ЗЛАДЗИЦЦА!
0
Filifionka / Адказаць
29.08.2013 / 04:15
Глядзела на людзей, твары, жэсты, міміку, вопратку, аўто, слухала галасы, разглядала атачэньне. Не магла пазбавіцца ад уражаньня, што яны жывуць сваё сапраўднае жыцьцё. І той, хто выйшаў, і тыя, хто чакаў. І гэтыя цені пад вачыма, і гэтая жорсткая засяроджанасьць. У беларускіх турмах нельга трымаць ні людзей, ні жывёл, ні нават блых. Грынпіс не павітаў бы.
0
белорус / Адказаць
29.08.2013 / 14:09
До сих пор не могу понять, почему усатый и его шавки так ненавидят белорусов?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру