Гранічныя максімальныя адпускныя цэны па асобных групах хлеба і хлебабулачных вырабаў з 29 жніўня будуць павялічаны ў сярэднім на 10%. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі № 59 ад 23 жніўні 2013, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Дакументам уносяцца змяненні ў пастанову Мінэканомікі № 35 ад 26 красавіка 2012.

Пастановай устаноўлены гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%.

Як адзначылі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі, дадзенае рашэнне прынята з улікам прапаноў Мінсельгасхарча. «Гаворка ідзе аб рэгуляванні цэн вытворцаў на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія традыцыйна называюцца сацыяльнымі. Яны выпякаюцца па простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і адносяцца да ніжняй цэнавай групы», — растлумачылі ў ведамстве.

Таксама з 29 жніўня павышаюцца таксама гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 60 ад 23 жніўня, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, лімітаваная мінімальная адпускная цана на алкаголь мацункам 40% за 0,5 л павялічана на 11,1% да Br30 тыс. У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што дадзенае рашэнне прынята "ў сувязі з ростам закупных коштаў на збожжа ўраджаю 2013 для вытворчасці спірту на 7-10% ".

Пры гэтым у ведамстве звярнулі ўвагу, што лімітаваная мінімальная раздробная цана (з ПДВ) і лімітаваная мінімальная адпускная цана на імпартны алкаголь крэпасцю 40% застаюцца без змен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?