28.08.2013 / 12:35

Наста Дашкевіч: «У мяне ёсць мара» 5

50 гадоў таму, 28 жніўня 1963, у Вашынгтоне каля помніка былому прэзыдэнту ЗША Абрагаму Лінкальну сабраліся каля 250 тысяч чалавек, патрабуючы працоўных месцаў, сацыяльнай справядлівасьці і роўных правоў для чорных жыхароў краіны.

Перад гэтым агромністым натоўпам выступіў Марцін Лютэр Кінг, на той час найбольш вядомы абаронца грамадзянскіх правоў чарнаскурых у Амэрыцы. 15-хвілінная прамова Марціна Лютэра Кінга, вядомая пад назвай «У мяне ёсьць мара» (I Have a Dream), увайшла ў гісторыю як самы магутны і красамоўны голас у абарону справядлівасьці і роўнасьці, які стаўся натхненьнем для будучых змагароў за свабоду, справядлівасьць і праўду.

Радыё Свабода зьвярнулася да моладзевай лідэркі Насты Дашкевіч распавесьці пра сваю мару.

0
МатрУна / Адказаць
28.08.2013 / 12:56
Настачка, ты прыгажуня i разумнiца.
0
Таксама / Адказаць
28.08.2013 / 13:00
I я таксама пра тое мару... але ужо не веру что магчыма... на жаль. Беражыце сябе
0
Эн / Адказаць
28.08.2013 / 13:32
падпісваюся пад кожным словам
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру