У нумары:

— «Масква афігела. Іншымі словамі цяжка перадаць тую гаму пачуццяў, якая напоўніла крамлёўскае кола. Хаця афігелі не толькі ў Маскве. У Мінску таксама былі пад уражаннем», — максімум інфармацыі і аналітыка наконт затрымання генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.

— Адштурхнуліся ад дна? Насельніцтва Беларусі павялічваецца ўпершыню за 20 гадоў.

— Яшчэ $100 — і будзем як у Літве. Па чыстым заробку Беларусь абагнала Сербію, Румынію і Балгарыю.

— Адтэрміноўкі на тры гады насамрэч не існуе. Пяць памылковых поглядаў на прызыў у войска.

— «Танцорку могуць выкрасці альбо прадаць»? Беларуска з Лівана расказала пра ўмовы працы на Бліжнім Усходзе.

— «Ён стварыў магілёўскае тэлебачанне». Успаміны пра журналіста Генадзя Судніка.

— Маналог мастака, які малюе, трымаючы пэндзлік у роце. Самабытны мастак і паэт Анатоль Галушка прыкаваны да ложка 33 гады.

— «Мастак суровы, паўночны. І, адначасова, беларускі, мяккі». Класік еўрапейскага графічнага мастацтва Арлен Кашкурэвіч стаў часткай вялікай эпохі.

— Мільянер Тарнаўскі аднавіў сядзібу Ваньковічаў. Ці адпавядае рэканструкцыя закону?

— Дэтэктыў, спадарства! Рэцэнзія на Зборнік дэтэктыўнага апавядання.

— «У Лондане размаўляюць па-беларуску!». Піша Андрэй Сантоцкі.

— Беларуская глыбіня: Чаканне адказу. Піша Павал Севярынец.

— Чарвяк. Заканчэнне аповесці Змітра Дашкевіча, які нарэшце выйшаў на волю.

— У палоне 1990-х. Ці былі ў пераможным 1991-м зробленыя памылкі, якія пасеялі насенне для 1994 і 1996-га? Рэцэнзія на кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы».

— У Еўропу з дальнабоем. Карэспандэнт «Нашай Нівы» адправілася з дальнабойшчыкам Аляксандрам у самае сэрца Італіі, каб даведацца, як жывуць і пра што думаюць кіроўцы вялікіх машын.

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0