28.08.2013 / 23:40

«Сэлтык» выбіў крыўдзіцеля БАТЭ з Лігі чэмпіёнаў 3

Джэймс Форэст вывеў шатландскі клуб у групавы раўнд

Шатландскі «Сэлтык» прабіўся ў групавы раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў, адолеўшы «Шахцёр» Караганда.
Пасля паразы ў Казахстане 0:2, сёння ў Глазга «кельты» перамаглі 3:0 (Команс, 45, Самарас, 62, Форэст, 90+2), прычым вырашальны гол быў забіты у дададзеныя хвіліны.

Тым не менш, «Шахцёр», які ў 2-м раўндзе выбіў з кваліфікацыі барысаўскі БАТЭ, будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Лёсаванне групавога турніру ЛЧ пройдзе заўтра, у чацвер.

Год таму ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў выступаў барысаўскі БАТЭ, які спачатку атрымаў дзве перамогі: у гасцях над французскім «Лілем» (3:1) і ў Мінску над будучым пераможцам турніру, мюнхенскай «Баварыяй» (3:1).

У чацвер пройдзе матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. У бельгійскім Льежы «Мінск» згуляе са «Стандардам». Тыдзень таму ў Гродне бельгійскі клуб перамог 2:0.

nn.by

0
Камэнтар / Адказаць
29.08.2013 / 00:47
Футбол дзе ? У Карагандзе ! А БАТЭ дзе ? На палічцы ў ... ! І Аматар портэру тамсама...:((
0
kаня / Адказаць
29.08.2013 / 07:46
у шахтёра было столько шансов забить этот так нужный гол, но не судьба! пусть учатся, играли очень достойно!
0
Аматар шнягі ды бырла / Адказаць
29.08.2013 / 20:28
ЛЕ дзе ? У Карагандзе ! А ў Барысаве хто ? Капскі ў паліто !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру