У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да вучэнняў «Захад-2013» у Беларусь 29 жніўня прыбыла група афіцэраў Узброеных сіл Расіі пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба УС РФ — першага намесніка міністра абароны генерала арміі Валерыя Герасімава. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства.
У Мінабароны Беларусі прайшла сустрэча яго кіраўніка генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з кіраўніком расійскай дэлегацыі, падчас якой абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумесных вучэнняў.
Расійскімі ваеннымі сумесна з беларускімі калегамі будзе праведзена рэкагнасцыроўка раёнаў вучэнняў, удакладнены парадак практычных дзеянняў войскаў, узгоднены пытанні ўсебаковага забеспячэння ўдзельнікаў вучэнняў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ