На афіцыйным сайце гурта Nazareth паведамляецца, што вакаліст Дэн Макаферці не зможа болей выступаць. На мінулым тыдні падчас выступу на фестывалі ў Швейцарыі, Макаферці здолеў спець толькі тры песні, пасля чаго сышоў са сцэны.

У яго выяўлена хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх. Па словах калегаў па гурце ён адразу пасля канцэрта папярэдзіў іх пра тое, што не зможа працягваць канцэртную дзейнасць. Зараз далейшы лёс гурту вырашаецца.

Гурт Nazareth іранічна называюць — «беларускім і рускім народным»: насамрэч, запатрабаванасць гурту ў былых краінах СССР надзвычай вялікая. Раз на год Nazareth з’яўляліся ў Мінску, а асноўны гастрольны графік палягаў па Расіі.

Развітальны канцэрт у Маскве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?