30.08.2013 / 11:57

Фатограф: Фантаны запрацавалі як толькі дыпламат пачаў гаварыць 3

Супрацоўнікі КДБ катэгарычна забаранялі браць у кадр нават фрагмент будынка Камітэта і яго супрацоўнікаў.

Фантаны запрацавалі як толькі дыпламат пачаў гаварыць.

Адзін з фотакарэспандэнтаў, які асвятляў сустрэчу сакратара пасольства Расіі ў Беларусі Гаўрыіла Мамантава з прэсай, расказаў наступнае.

Супрацоўнікі КДБ катэгарычна забаранялі браць у кадр нават фрагмент будынка Камітэта і яго супрацоўнікаў, Пры гэтым яны абяцалі непрыемнасці тым, хто гэта зробіць.

Таму кропку інтэрв'ю расійскага дыпламата выбралі за помнікам Дзяржынскаму, на фоне фантанаў, якія запрацавалі акурат у момант пачатку гутаркі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
беларус / Адказаць
30.08.2013 / 13:01
крывавы фелікс сракай да людзей - ўсё лагічна, будынак здымаць нельга, а людзей у лес вывозіць ды забіваць можна, каб вас зямля не насіла пачвары.
0
Наста / Адказаць
30.08.2013 / 13:04
а можа проста было 10.00 і аўтаматычна уключыліся ўсе фантаны??? . А журналісты проста не падумалі пра гэта, калі ставілі сакратара пасольства побач з фантанамі???
0
Юрась Зянковіч / Адказаць
30.08.2013 / 14:45
Кропку то вы на паперы будзеце ставіць. Найміце ўжо сапраўды карэктара або патлумачце сваім супрацоўнікам, што рас."точка" па-беларуску можа быць або "пунктам", або "кропкай" у залежнасьці ад кантэксту. Для інтэрвью абіраюць пункт, выказваюць пункт гледжаньня, але расстаўляюць кропкі над "і".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру