30.08.2013 / 14:12

У сувязі з асфальтаваннем вуліцы Запарожскай у Мінску змяняюцца маршруты грамадскага транспарту

У сувязі з асфальтаваннем вуліцы Запарожскай у Мінску 31 жніўня і 1 верасня змяняюцца маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Так, рух аўтобусаў маршруту № 19 з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Карастаянавай» арганізуецца да прыпынку «Запарожская», у зваротным напрамку — па з’ездзе транспартнай развязкі вуліцы Запарожскай з Барысаўскім напрамкам чыгункі, далей направа па вуліцах Перадавой, Авангарднай, Аннаева і далей па маршруце.

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 20С і 76Э арганізуецца па вуліцах Ваўпшасава, Далгабродскай, завулку Казлова, Акадэмічнай з выкананнем прыпынкаў «Круглая плошча», «Станцыя метро «Трактарны завод» у абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршруту № 59 арганізуецца па вуліцах Ванеева, Далгабродскай, завулку Казлова, Акадэмічнай з выкананнем прыпынкаў «Будзённага», «Станцыя метро «Трактарны завод», «Паліклініка № 14» у абодвух напрамках.

Рух тралейбусаў маршруту № 33 арганізуецца ад ДС «Адоеўскага» да разваротнага кола (РК) «Акадэмічная», з боку ДС «Дражня» — адмяняецца.

Рух тралейбусаў маршруту № 34 арганізуецца ад ДС «Зялёны Луг-7» да РК «Акадэмічная», з боку ДС «Ангарская-4» — да Круглай плошчы з прысваеннем яму нумару 34Д.

Рух тралейбусаў маршрута № 35 арганізуецца з боку ДС «Славінскага» да РК «Акадэмічная», з боку ДС «Серабранка» — да прыпынку «Круглая плошча» па маршруце № 35Д.

Рух тралейбусаў маршруту № 41 арганізуецца ад ДС «Уручча-2» да аўтавакзала «Маскоўскі», з боку ДС «Малініна» — да Круглай плошчы з прысваеннем нумара 41Д.

Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 934 ДС «Дражня» — «Пл. Бангалор» з рухам па вуліцах Радыяльнай, Запарожскай, Аннаева, 1-м Запарожскім завулку, вуліцы Перадавой, з’ездзе транспартнай развязкі вул. Запарожскай з Барысаўскім напрамкам чыгункі, далей па вуліцах Аннаева, Мендзялеева, Уральскай, Далгабродскай, завулку Казлова, вуліцах Акадэмічнай і Сурганава і назад — па вуліцах Сурганава, Акадэмічнай, завулку Казлова, вуліцах Далгабродскай, Уральскай, Мендзялеева, Аннаева, Радыяльнай з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў.

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 27, 87С арганізуецца па адным баку праезнай часткі вуліц Радыяльнай і Запарожскай у абодвух напрамках згодна з устаноўленымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху.

1 верасня адмяняецца для аўтобусаў маршрутаў № № 27, 87С выкананне прыпынку «Запарожская плошча» з выкананнем прыпынку «Авангардная» ў напрамку вуліцы Запарожскай на часова абуладкаванай пляцоўцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру